Перайсці да зместу

Бітва за Ум-Каср

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Ум-Каср
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003)
Амерыканскі танк M1 Abrams вядзе бой пад Ум-Касрам, 23 сакавіка.
Амерыканскі танк M1 Abrams вядзе бой пад Ум-Касрам, 23 сакавіка.
Дата 21—24 сакавіка 2003
Месца Ум-Каср і наваколле
Вынік перамога ЗША і іх саюзнікаў
Праціўнікі
 ЗША
 Вялікабрытанія
 Польшча
Ірак Ірак
Камандуючыя
Вялікабрытанія Джэймс Датон
Польшча Раман Полька
Ірак Алі Ібрагім
Ірак Хайтам Бадрам
Ірак Халід Касар
Страты
14 забітых[1] 30—40 забітых, 450 палонных[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Ум-Каср — адна з першых буйных сутычак у рамках ваеннага ўварвання ў Ірак кааліцыі на чале з ЗША. Аб сваім поспеху тут кааліцыя аб’яўляла чатыры разы, трое з якіх апынуліся недакладнымі паведамленнямі[3].

21 сакавіка 2003 года вайсковыя злучэнні ЗША пачалі штурм стратэгічна важнага порта Ум-Каср. На захоп горада былі кінуты сілы 15-га марскога экспедыцыйнага атрада ЗША, 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Вялікабрытаніі і байцы польскага «Грома»[4].

Іракскія ваенныя аказалі моцнае супраціўленне. У горадзе вяліся жорсткія баі. 25 сакавіка горад быў абвешчаны бяспечным, пачалося размініраванне акваторыі порта з выкарыстаннем тральшчыкаў і дэльфінаў[5].

Пасля размініравання горад Ум-Каср адыграў важную ролю щ назапашванні ваенных сіл кааліцыі і перавозцы гуманітарных грузаў для грамадзянскага насельніцтва[6].

Зноскі

  1. icasualties. Архівавана з першакрыніцы 9 January 2007. Праверана 29 January 2007.
  2. Wages of War -- Appendix 1. Survey of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 war | Commonwealth Institute of Cambridge Архівавана 2 верасня 2009.
  3. Бои в Фаллудже не прекращаются // Сергей Карамаев, Lenta.ru, 11 ноября 2004
  4. «Fierce battle around port», The Guardian, 24 March 2003
  5. Австралийцы приступили к разминированию фарватера порта Умм-Каср
  6. «Iraq aid confined to south», The Guardian, 2 April 2003